top of page
Search

На волю выйшла апошняя фігурантка «справы студэнтаў»

Таццяну Екельчык арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёння адбыўшы ўвесь тэрмін зняволення. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».


На волю выйшла апошняя фігурантка «справы студэнтаў»
Таццяна Якельчык

На дадзены момант на свабоду выйшлі ўсе выкладчыкі і студэнты пасля турэмных тэрмінаў у палітычна матываванай справе за пратэсты ва ўніверсітэцкім асяроддзі. Сярод іх былі і сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ).


16 ліпеня 2021 году суддзя суду Савецкага раёну Мінску Марына Фёдарава агучыла выракі ў «справе студэнтаў». Усім фігурантам справы яна прысудзіла па 2,5 года заняволення, Фіцнер атрымаў 2 гады.


Таццяна Екельчык — студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Была затрымана супрацоўнікамі КДБ 27 лістапада 2020 года. Перад гэтым у яе дома прайшоў ператрус, падчас якога былі канфіскаваны тэлефон, ноўтбук.

З СІЗА КДБ, дзе Таццяна ўтрымлівалася першыя некалькі дзён пасля затрымання, яе перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага. Яна праходзіла па справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).


Дзяўчына цалкам адбыла пакаранне ў два з паловай гады і 23 снежня 2022 г. выйшла на волю.

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page