Найбуйнейшае прафсаюзнае аб'яднанне Індыі выступіла за неадкладнае вызваленне ўсіх беларускіх прафсаюзных лідараў і актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні
Адпаведны зварот быў накіраваны ў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў генеральным сакратаром AP/Telangana State Branch of INTUC Чандрай Шэкарам.
У сваім звароце генеральны сакратар салідарны з прафсаюзнымі лідарамі Беларусі, якія знаходзяцца ў турмах і былі асуджаныя рэжымам Лукашэнкі
Ад імя INTUC ён патрабуе - неадкладнага вызвалення Фядыніча Генадзя і ўсіх іншых прафсаюзных актывістаў Беларусі.
Акрамя таго, індыйскія прафсаюзы патрабуюць адмены заявы КДБ РБ аб тым, што прафсаюз РЭП з`яўляецца "экстрэмісцкай" арганізацыяй. Індыйскія прафсаюзы лічаць, што ўраду Беларусі і праўладным дзяржпрафсаюзам не месца ў Міжнароднай Арганізацыі Працы.
Індыйскі прафсаюзны лідар звярнуўся да іншых прафсаюзных аб'яднанняў падтрымаць гэтыя патрабаванні і аказаць салідарную падтрымку Беларускаму прафсаюзу РЭП. На сённяшні дзень трыццаць лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў знаходзяцца ў беларускіх турмах ці чакаюць прысуду суда.
Прафсаюзнае аб'яднанне Індыі аб'ядноўвае амаль 34 мільёны працоўных і з'яўляецца адным з самых вялікіх нацыянальных прафсаюзных аб'яднанняў ня толькі ў складзе Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, але і ў Свеце.
Comentarios