Прадстаўніца дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі і старшыня Асацыяцыі «Салідарнасць» Лізавета Мерляк прыняла ўдзел у цэрымоніі Нобелеўскай прэміі міру па запрашэнню нарвежскіх прафсаюзаў
Цягам трох напружаных дзён Лізавета брала ўдзел у сустрэчах і прыёме ў Хельсінкскім камітэце, дзе прысутнічалі лаўрэаты прэміі і шэраг праваабарончых арганізацый. Прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання Алеся Бяляцкага прэміяй міру.
Акрамя таго, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі LO і Industri Energi, на якой абмяркоўвалася выкарыстанне прымусовай працы беларускіх зняволеных міжнароднымі кампаніямі праз беларускіх субпадрадчыкаў
Прыкладам таму стаў свежы скандал з мэблевым гігантам IKEA.
Сёлета Нобелеўская прэмія міру дасталася праваабарончым арганізацыям Украіны, Расеі і Беларусі — адважным людзям, якія змагаюцца супраць аўтарытарных рэжымаў і вайны. Цэнтральнай часткай правоў чалавека з'яўляюцца асноўныя працоўныя правы, такія як права на арганізацыю і права на калектыўныя перамовы. Усё тое, што сёння недасяжна пры рэжыме Лукашэнкі.
Opmerkingen