top of page
Search

Лідары еўрапейскіх прафсаюзаў запатрабавалі вызвалення беларускіх прафсаюзных актывістаў

10 сакавіка ў Бруселі (Бельгія) прайшоў Выканаўчы камітэт Панеўрапейскай рэгіянальнай рады МКП (PERC ITUC ETUC), на якой было разгледжана пытанне аб сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі.


Лідары еўрапейскіх прафсаюзаў запатрабавалі вызвалення беларускіх прафсаюзных актывістаў
Фота: twitter @etuc_ces (European trade unions)

На паседжанні камітэта выступіў Выконваючы абавязкі старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў. Ён распавёў аб тэроры рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да працоўных і пераследу за прафсаюзную дзейнасць у Беларусі.


Таксама сябрам Выканаўчага камітэта было расказана аб судовых расправах над дзясяткамі прафсаюзных актывістаў, якіх асудзілі на працяглыя турэмныя тэрміны.


Напрыклад, лідар БКДП Аляксандр Ярашук быў прыгавораны да 4 гадоў калоніі. Лідар пярвічнай арганізацыі БНП на «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч прысуджаны да 5 год калоніі, а кіраўніцтва прафсаюза РЭП ад 8 да 9 гадоў калоніі.

У знак салідарнасці са зняволенымі прафсаюзнымі дзеячамі сябры Выканаўчага камітэта ВЕРС-МКП правялі акцыю салідарнасці і сфатаграфаваліся з партрэтамі і патрабаваннямі вызваліць беларускіх прафсаюзных лідараў.

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page