top of page
Search

Лукашэнка запрасіў у Беларусь былога палітвязня – Лулу да Сільву

Updated: Aug 29, 2023

На саміце БРЫКС 24 жніўня, адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі, Сяргея Алейніка, і прэзідэнта Бразіліі, Луіса да Сільвы. Прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі перадаў прэзідэнту Бразіліі запрашэнне наведаць Беларусь.


BKDP leader Alexander Yaroshuk (far left) and deputy chairman Sergei Antusevich (center) are in prison

Згодна з інфармацыяй МЗС, у ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Бразілію. Аднак за гэтымі камерцыйнымі пытаннямі хаваецца больш складаная рэчаіснасць. Сяргей Алейнік перадаў запрашэнне ад беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі бразільскаму прэзідэнту наведаць Беларусь. Гэта запрашэнне ўнутрана супярэчлівае, улічваючы той факт, што ў беларускіх турмах знаходзіцца мноства палітычных апанентаў рэжыму. Сярод якіх - левыя палітычныя актывісты і прафсаюзныя лідары.


Photo: Belarusian Foreign Ministry

У якасці жэсту сяброўства Лукашэнка адправіў у Бразілію швэдар нацыянальнай зборнай па хакеі. На якім швэдры заўважны надпіс "Разам мы сіла!" і аўтограф дыктатара. Такі падарунак, на першы погляд, сімвалізуе згуртаванасць і салідарнасць, аднак іронія сітуацыі ў тым, што Лукашэнка, які жорстка душыць працоўны рух у сваёй краіне, звяртаецца да прафсаюзнага дэвізу "Разам мы сіла!".


Кантраст паміж Лукашэнкам і бразільскім прэзідэнтам Лулай не можа не выклікаць здзіўлення. Лула, былы прафсаюзны актывіст і адзін са стваральнікаў незалежнага прафсаюзнага аб'яднання CUT, паўстае як фігура, якая падзяляе інтарэсы працоўных і змагаецца за іх правы. У той час як Лукашэнка з'яўляецца злавесным прыкладам падаўлення прафсаюзнага руху, узмацнення жорсткасці рэпрэсій і абмежавання асноўных правоў працоўных. Адзначым, што незадоўга да запрашэння Лулы, на розных прадпрыемствах Беларусі адбываліся масавыя жорсткія затрыманні на працоўных месцах, дзе працоўных укладвалі на асфальт, прыціскалі шыю і галаву каленам, потым выводзілі скаваных кайданкамі ў асяроддзі спецназа ў поўным абмундзіраванні, як небяспечных злачынцаў-тэрарыстаў. А таксама знявагі, праз якія праходзяць затрыманыя, публікацыя відэа са збітымі, якія прызнаюць сваю віну.


Detention of workers at the enterprise

Важна адзначыць, што сітуацыя ў Беларусі пагоршылася да крытычнай ступені. Полова сотні прафсаюзных лідараў і актывістаў знаходзяцца ў турмах. Краіна сёння з'яўляецца адзінай у свеце, да якой быў прыменены 33 параграф Статута Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) за парушэнне базавых правоў працоўных.


Маючая адбыцца сустрэча Лулы з Лукашэнкам наводзіць на разважанні. Пытанне аб развіцці эканамічных адносін застаецца на першым месцы парадку дня паміж дзвюма краінамі. Аднак важна памятаць аб рэпутацыі Лулы як левага палітычнага лідара і яго гістарычнай ролі ў абароне правоў працоўных. Міжнародны прафсаюзны рух зробіць усё магчымае для таго, каб інфармаваць бразільскага лідара аб сітуацыі з наяўнасцю паўтары тысячы палітвязняў, сярод якіх дзясяткі прафсаюзных працоўных лідараў.

Варта ўзгадаць, што нядаўна Лула сам быў у зняволенні, падвергнуты палітычнаму пераследу. Пратэсты і акцыі ў падтрымку яго вызвалення прыцягнулі ўвагу тысяч прафсаюзных актывістаў па ўсім свеце, у тым ліку беларускія незалежныя прафсаюзы. Многія з тых, хто браў удзел у тых акцыях зараз сядзяць у турмах Беларусі. Час пакажа, якія ёсць адказы на гэты складаны выклік і як прафсаюзны рух будзе рэагаваць на візіт Лулы да Лукашэнкі.


Read this text in eng or рус

Comentários


bottom of page