top of page
Search

Камітэт па правах чалавека ААН пачаў разгляд скаргаў аб забастоўках у Беларусі

Першая скарга тычыцца страйку на Беларуськаліі ў жніўні 2020 года, калі стачкам «Беларуськалію» абвясціў пра страйк і выставіў цалкам законныя патрабаванні: прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў 9 жніўня; не дапускаць ціску на працоўных, якія ўдзельнічаюць у забастоўцы; унесці шэраг змяненняў у працоўны працэс, піша «Белсат» са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Respect-Protect-Fulfill.


Камітэт па правах чалавека ААН пачаў разгляд скаргаў аб забастоўках у Беларусі
Фота: Shutterstock

Нагадаем, што Мінскі абласны суд у верасні 2020 года прызнаў арганізацыю і правядзенне забастоўкі незаконнымі, а самі страйкоўцы былі рэпрэсаваныя. У скарзе два сябры страйкаму сцвярджаюць, што прызнанне страйку незаконнай і іх звальненне былі адвольнымі, а працяглае ўтрыманне на «сутках» было катаваннем.


Другая скарга тычыцца агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Святланай Ціханоўскай у кастрычніку 2020 года. Многія ўдзельнікі былі рэпрэсаваныя і звольненыя.


У накіраванай скарзе трое звольненых рабочых дзяржпрадпрыемстваў і супрацоўніца школы сцвярджаюць, што іх звальненне «за прагул» было адвольным, бо арганізаваць страйк у Беларусі ў адпаведнасці з заканадаўствам немагчыма.

Апошнюю і адзіную справу аб забастоўках Камітэт разгледзеў у 1986 годзе, прызнаўшы скаргу непрымальнай. Рэгістрацыя скаргаў – ужо прэцэдэнт. Рашэнні па іх вызначаць будучую сусветную практыку ва ўсіх падобных справах, лічаць праваабаронцы.

Yorumlar


Yorumlara kapatıldı.
bottom of page