top of page
Search

Жазэп Барэль заклікаў да неадкладнага вызвалення беларускіх прафсаюзных актывістаў

Вярхоўнаму прадстаўніку Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпу Барэлю, як і Старшыні Еўрапейскай камісіі Ўршулі фон дэр Ляен, вядома аб судовай расправе, якая адбылася ў Беларусі над прадстаўнікамі дэмакратычных прафсаюзаў.


Жазэп Барэль заклікаў да неадкладнага вызвалення беларускіх прафсаюзных актывістаў
Жазэп Барэль

Аб гэтым ён пісьмова паведаміў Генеральнаму сакратару Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў ETUC і PERC Эстэр Лінч. Спадар Барэль выказаў заклапочанасць з нагоды асуджэння і зняволення кіраўніцтва і службовай асобы Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).


- Запэўніваю вас, што я ў курсе гэтых супрацьпраўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. Вельмі трывожна назіраць за далейшымі рэпрэсіямі супраць беларускага грамадства, якія працягваюць пераследаваць грамадзянскую супольнасць, праваабаронцаў і сябраў прафсаюзаў. ЕЗ заклікае да неадкладнага вызвалення несправядліва затрыманых прафсаюзных актывістаў.

Ён зазначыў, што прадстаўнікі еўрапейскага ўрада сочаць за судовымі слуханнямі па гэтых і іншых справах праз Прадстаўніцтва ЕС у Мінску:


- Прытрымліваючыся апошніх указанняў Міністэрства замежных спраў Беларусі, нашы супрацоўнікі Прадстаўніцтва ЕС не маглі ні ўвайсці ў будынак суда, ні сустрэцца са сваякамі, ні з актывістамі, якія знаходзіліся ў будынку і вакол яго. Аднак калегі нашай дэлегацыі прысутнічалі перад будынкам, каб прадэманстраваць поўную падтрымку абвінавачаных на закрытых працэсах.


Ён адзначыў, што ЕС надае першараднае значэнне свабодзе асацыяцыі і цвёрда адданы садзейнічанню, эфектыўнаму ўкараненню адпаведных міжнародных працоўных норм.


"Мы даўно і цвёрда выступаем за эфектыўнае выкананне Беларуссю Канвенцыі МАП № 87 аб свабодзе асацыяцыі, уключаючы правы прафсаюзаў, у кантэксце міжнародных канферэнцый працы і пасяджэнняў Адміністрацыйнай рады МАП, на якіх ЕС і яго дзяржавы-члены неаднаразова выступалі з заявамі з гэтай нагоды".

- ЕЗ працягвае ўскладаць на рэжым Лукашэнкі адказнасць за палітычныя рэпрэсіі, незаконныя пераследы і грубыя парушэнні правоў чалавека і асноўных свабод, якія ён здзяйсняў, - лічыць спадар Барэль. - У сувязі з гэтым ЕС працягвае стаяць на баку народа Беларусі і падтрымліваць яго, дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць у цэлым, і выказвае сваю салідарнасць з несправядліва затрыманымі. ЕС працягне ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі, у тым ліку праз сваё прадстаўніцтва ў Менску.

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page