Суд Еўрапейскага Саюза адмовіўся задаволіць іск ААТ "Беларуськалій", Беларускай калійнай кампаніі (БКК) і генеральнага дырэктара Івана Галаватага па зняцці санкцый. Больш за тое, суд абавязаў пазоўнікаў пакрыць усе выдаткі, звязаныя з разглядам справы.
Раней юрысты "Беларуськалія" падалі пазоў з мэтай аспрэчыць санкцыі, уведзеныя ў чэрвені 2022 года, сцвярджаючы, што прадпрыемства не з'яўляецца крыніцай даходу для беларускага рэжыму. Аднак Суд ЕС палічыў аргументы недастатковымі, і санкцыі засталіся ў сіле.
Гэта далёка не першая спроба беларускіх улад адмяніць міжнародныя абмежаванні. Аналагічныя іскі ад прадпрыемстваў "Гродна Азот" і яго філіяла "Хімвалакно" раней таксама былі адхіленыя.
Паведамляецца, што пазоўнікі спрабавалі аспрэчыць гэтыя тэзісы і настойвалі на выключэнні іх з санкцыйных спісаў ЕС, аднак суд не палічыў іх аргументы пераканаўчымі.
"Беларуськалій", паводле апублікаваных дакументаў, "з'яўляецца асноўнай крыніцай даходу для рэжыму Лукашэнкі, дзяржава гарантуе яму манапольныя правы на экспарт калійных угнаенняў". У выніку такіх “прэферэнцыйных адносінаў з боку беларускіх уладаў заяўнік атрымлівае істотны даход”, а значыць – “выгаду ад рэжыму Лукашэнкі, і падтрымлівае яго”.
Аналагічна аргументаванае захаванне ў санкцыйным спісе і БКК, якая "з'яўляецца экспартным падраздзяленнем беларускага дзяржаўнага вытворцы калійных угнаенняў".
Персанальныя санкцыі супраць Галатага пакінутыя ў сіле, бо, паводле заключэння суда ЕС, ён цесна звязаны з Лукашэнкам і членамі яго сям'і, а таксама нясе адказнасць за палітычныя рэпрэсіі, у прыватнасці, за прыгнечанне забастовачнага руху на прадпрыемстве ў 2020 годзе.
Суд абавязаў "Беларуськалій", БКК і Галавата пакрыць выдаткі на разгляд іскаў.
Крыніца: pozirk
Read this text in рус or eng
Commentaires