Дзень нараджэння ў фігуранта ініцыятывы "Рабочы рух" і палітвязня Уладзіміра Жураўкі
- Salidarnast Belarus
- Jun 13
- 1 min read
Сёння, 13 чэрвеня 2025 года, былому аператару пульта дыстанцыйнага кіравання цэха "Аміяк-3" "Гродна Азота" і члену Беларускага Незалежнага прафсаюза Уладзіміру Жураўку, споўнілася 40 гадоў.

Уладзіміра затрымалі 18 верасня 2021 года і прад'явілі абвінавачанне па арт. 356 КК РБ (здрада дзяржаве), арт. 188 КК РБ (паклёп) і ч. 3 ст. 361-1 КК РБ (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). У лютым яго прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі і адправілі адбываць тэрмін у Бабруйскую калонію.
Па дадзеных MAYDAY TEAM, 16 лістапада 2023 г. у Бабруйску прайшоў суд па справе аб замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання пад вартай. Суддзя Павел Карцінін прыняў рашэнне перавесці палітвязня ў турму. У дадзены момант Уладзімір адбывае тэрмін у магілёўскай турме №4.
Падтрымаць палітвязня лістамі можна па адрасе: Турма №4, 212011 г.Магілёў, вул.Крупскай 99а, Уладзіміру Іванавічу Жураўку.
Читать этот текст по-руссски
Comentarios