top of page
Search

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю віцэ-старшыні БНП

Сёння, 20 студзеня, у Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыі па справе віцэ-старшыні БНП і старшыні пярвічнай арганізацыі БНП на ААТ "Беларуськалій" Аляксандра Мішука. Прысуд пакінулі без змен.



The Supreme Court rejected the appeal of the vice-chairman of the BNP
Aliaksandr Mishuk

Нагадаем, што за выступ перад працаўнікамі «Беларуськалія» прафсаюзнага лідара прыгаварылі да двух з паловай гадоў калоніі.


У Мінскім абласным судзе 15 лістапада асудзілі палітвязня Аляксандра Мішука па ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук.


Аляксандра затрымалі 25 траўня 2022 года на працоўным месцы. У яго дома і ў працоўным кабінеце быў праведзены ператрус. Мужчыну два месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1 Мінска. Цягам чатырох месяцаў Аляксандру не дазвалялі сустрэцца з жонкай.

Пракуратура абвінаваціла яго ў выступе перад работнікамі з "мэтай стварэння забастовачнага камітэта". У сваю чаргу Аляксандр тлумачыў свой выступ як эмацыйны парыў, паколькі ў той час усе знаходзіліся пад уздзеяннем эмоцый з-за масавага гвалту з боку сілавікоў.


Вядома, што разгляд апеляцыі адбываўся без прысутнасці прафсаюзнага лідара.

Comments


bottom of page