Па ініцыятыве Нацыянальнай камісіі NSZZ «Solidarność», працягваецца акцыя па адпраўцы ў Амбасаду Рэспублікі Беларусь у Польшчы паштовак з выявамі прафсаюзных вязняў у Беларусі.
7 сакавіка, падчас паседжання Нацыянальнай камісіі была прынятая пазіцыя па гэтаму пытанню. Удзельнікі паседжання таксама сфатаграфаваліся з паштоўкамі, прысьвечанымі зняволеным беларускім прафсаюзным дзеячам, што сябры «Салідарнасьці» цягам апошніх тыдняў дасылаюць у беларускую амбасаду ў Варшаве. На сённяшні момант адпраўлена некалькі тысяч паштовак.
Нагадаем, што першую паштоўку ў амбасаду даслаў старшыня NSZZ «Solidarność» Пётр Дуда, заахвоціўшы такім чынам далучыцца да акцыі ішных актывістаў.
Comments