top of page
Search

Асацыяцыя «Салідарнасць» правядзе пікетаванне беларускай амбасады ў Берлiне

20 снежня каля Беларускага пасольства ў Берлiне пройдзе акцыя пратэсту супраць пераследу прафсаюзных актывістаў і лідараў дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі. Акцыю ладзіць Асацыяцыя «Салідарнасць» і беларусы Германіі

Асацыяцыя «Салідарнасць» правядзе пікетаванне беларускай амбасады ў Берлiне
Сяргей Антусевiч, Аляксандр Ярашук, Iрына Бут-Гусаiм

20 снежня ў Мінскім гарадскім судзе распачнецца разгляд справы супраць кіраўніцтва Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» (БКДП). Па ёй праходзяць — старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, намеснік старшыні Сяргей Антусевіч і бухгалтар асацыяцыі прафсаюзаў Ірыне Бут-Гусаім.


У залежнасці ад ролі кожнага, іх вінавацяць па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы)

Справу будзе разглядаць суддзя Валянціна Зянькевіч.


На дадзены момант пад следствам у следчых ізалятарах знаходзяцца 18 прафсаюзных дзеячаў. 17 актывістаў ужо атрымалі турэмныя тэрміны, а некаторыя з іх паспелі адбыць пакаранне і выйсці.


Безумоўна, дадзены працэс носіць палітычны характар і звязаны з пераследам актывістаў прафсаюзнага руху. Найбуйнейшае аб’яднанне прафсаюзаў - Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП), заклікала свае арганізацыі правесці ў гэты дзень акцыі салідарнасці.


Асацыяцыя «Салідарнасць» і беларусы Германіі ў гэты дзень правядуць пікетаванне беларускай амбасады ў Берліне. Асноўнае патрабаванне якое вылучаюць пратэстоўцы: вызваліць палітычных зняволеных і аднавіць дзейнасць ліквідаваных Вярхоўным судом незалежных прафсаюзаў. Акцыя пройдзе 20 снежня а 13:00 па адрэсе: Am Treptower Park 32, 12435 Berlin.

Komentáře


Komentáře byly vypnuty.
bottom of page