top of page
Search

Арганізатары канферэнцыі IndustriAll Europe правялі акцыю ў падтрымку беларускіх прафактывістаў


З 31 траўня па 1 чэрвеня ў Салоніках праходзіць канферэнцыя IndustriAll Europe пад лозунгам "Сіла ў прафсаюзе". На мерапрыемстве выступіў старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП), Максім Пазнякоў, які зараз выконвае абавязкі старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).


Гэта першая буйная еўрапейская сустрэча прафсаюзных актывістаў з сяброўскіх арганізацый IndustriAll Europe пасля пандэміі. У канферэнцыі бяруць удзел каля 500 дэлегатаў з нацыянальных прафсаюзаў, у тым ліку генеральных сакратароў і/або прэзідэнтаў 119 прамысловых прафсаюзаў з 34 краін. Упершыню на мерапрыемства былі ўключаны новыя членскія арганізацыі з Украіны - Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ) і Федэрацыя Прафсаюзаў Украіны (ФПУ).


Максіму Пазнякову, які прадстаўляе беларускія дэмакратычныя прафсаюзы, быў аказаны цёплы прыём. У сваім выступленні ён расказаў аб сітуацыі з правамі працоўных і знішчэнні прафсаюзаў у Беларусі, а таксама заклікаў не заставацца ўбаку і праяўляць салідарнасць.


Напрыклад, праявіць сваю пазіцыю пры галасаванні па рэзалюцыі, што датычыцца Беларусі на Міжнароднай канферэнцыі працы, якая пачнецца праз тыдзень у Жэневе.


На канферэнцыі таксама была запушчана акцыя па зборы сродкаў для дапамогі прафсаюзным актывістам, якія знаходзяцца ў зняволенні. Любы жадаючы мог набыць прафсаюзныя футболкі IndustriAll Europe, вырабленыя арганізаванымі працоўнымі.


Атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу палітычным зняволеным у Беларусі.

Дэлегаты канферэнцыі абмеркавалі двухгадовую працу еўрапейскіх прафсаюзаў і вызначылі стратэгічныя прыярытэты арганізацыі на бліжэйшыя два гады, да наступнага Кангрэса ў 2025 годзе.


Read this text in eng or рус

Commentaires


bottom of page