top of page
Search

Актывіст БНП Аляксандр Капшуль трымае галадоўку 14 дзён

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Jan 13, 2023
  • 1 min read

З 31 снежня Аляксандр Капшуль абвесціў галадоўку з патрабаваннем ліквідаваць парушэнні заканадаўства пры ягоным утрыманні ў СІЗА-3 г. Гомеля. Галадоўка працягваецца ўжо 14 дзён, з якіх некалькі першых дзён Аляксандар трымаў сухую галадоўку, паведамляе “Рабочы Рух”.


IKEA demands compensation from Belarusian activist for protest action
Photo: Аляксандр Капшуль

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць судовы працэс па справе "Рабочага Руху", у якім фігуруюць дзесяць палітвязняў. Шасцёра з дзесяці палітвязняў - сябры Беларускага Незалежнага прафсаюза, у тым ліку Аляксандр Капшуль. Усе абвінавачваюцца ў дзяржаўнай здрадзе, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.


Аляксандр, нават знаходзячыся ў СІЗА, змагаецца супраць рэжыма. Гэта моцны і мужны чалавек, прыклад нязломнасці і мэтанакіраванасці для ўсіх беларусаў.
 
 
 

Comments


  • Facebook
  • Twitter
bottom of page