top of page
Search

Актывіста БНП прагаварылі да 3 гадоў калоніі

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Nov 30, 2022
  • 1 min read

Гомельскі абласны суд у закрытым паседжанні 24 лістапада вынес прысуд Сяргею Сляжову, які абвінавачваўся ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 крыминальнага кодэкса)

Актывіста БНП прагаварылі да 3 гадоў калоніі
Сяргей Сляжоў

Палітвязень Сяргей Сляжоў быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Жлобіне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра падчас перастрэлкі ў Менску.


У сярэдзіне снежня 2021 года стала вядома аб пераводзе Сяргея з жодзінскай СТ №8 у гомельскі СІЗА-3.


Ён быў прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук

Сяргей у 2020 годзе быў адным з заснавальнікаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на «Беларускім металургічным заводзе» у Жлобіне, якую ўлады адмовіліся рэгістраваць. Пасля чаго практычна ўсе прафсаюзныя актывісты на заводзе былі звольненыя.



 
 
 

Comentarios


Ya no es posible comentar esta entrada. Contacta al propietario del sitio para obtener más información.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page