top of page
Навіны
Search


Абавязковае размеркаванне выпускнікоў у Беларусі: сацыяльная гарантыя ці прымусовая праца?
Беларуская сістэма абавязковага размеркавання абмяжоўвае свабоду выбару маладых спецыялістаў, падтрымлівае неэфектыўныя дзяржаўныя прадпрыемствы і можа супярэчыць міжнародным нормам аб забароне прымусовай працы. Да такіх высноў прыйшлі аўтары новага даследавання, прысвечанага прававым, сацыяльным і эканамічным наступствам размеркавання выпускнікоў.
3 days ago3 min read


Лідары БКДП узялі ўдзел у з’ездзе італьянскага нацыянальнага прафцэнтра UIL
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook распавёў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук.
Jul 62 min read


Пытанне беларускіх незалежных прафсаюзаў прагучала на сустрэчы ў EESC
17 чэрвеня ў Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) Шэймасам Боландам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці. Асобная ўвага падчас размовы была нададзеная сітуацыі з прафсаюзам рухам у Беларусі.
Jun 191 min read


На кангрэсе AFL-CIO прафсаюзы абмяркоўвалі адказ на глабальныя выклікі
У Мінэапалісе (ЗША) адбыўся 30-ы Канстытуцыйны кангрэс Амерыканскай федэрацыі працы-Кангрэса вытворчых прафсаюзаў (AFL-CIO), які сабраў тысячы прафсаюзных лідараў і актывістаў з розных краін свету. Форум прайшоў пад лозунгам умацавання адзінства працоўнага руху ва ўмовах росту аўтарытарных тэндэнцый, нападаў на працоўныя правы і глыбокіх змен на рынку працы.
Jun 162 min read


Прадстаўнік БКДП выступіў на канферэнцыі Генеральнай федэрацыі працы Бельгіі
Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Максім Пазнякоў прыняў удзел у канферэнцыі Fédération générale du travail de Belgique (FGTB), дзе расказаў пра становішча працоўных і незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі.
Jun 111 min read


Вызвалены лідар БКДП прыме ўдзел ва ўручэнні прэміі Артура Свенсана
Беларускі прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук цяпер знаходзіцца ў Нарвегіі, дзе бярэ ўдзел у цырымоніі ўручэння Міжнароднай прэміі Артура Свенсана за прафсаюзныя правы. Летась гэтая прэмія была прысуджана самому Ярашуку, калі ён яшчэ знаходзіўся ў беларускай турме.
Jun 101 min read


Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў адзначаны Прэміяй імя Джорджа Міні і Лэйна Кіркланда
7 чэрвеня Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) атрымаў Прэмію імя Джорджа Міні і Лэйна Кіркланда ў галіне правоў чалавека. Гэта ўзнагарода з`яўляецца адной з самых прэстыжных міжнародных прафсаюзных прэмій.
Jun 81 min read


Прафсаюзы з усяго свету выступілі ў Жэневе ў падтрымку зняволеных беларускіх актывістаў
Сёння ў Жэневе, каля помніка Broken Chair, прайшла міжнародная акцыя салідарнасці з беларускімі прафсаюзнымі палітвязнямі. Нягледзячы на праліўны дождж, дзясяткі прафсаюзных лідараў і актывістаў з розных краін свету сабраліся, каб падтрымаць тых, хто застаецца за кратамі ў Беларусі за абарону правоў работнікаў і свабоды аб’яднання.
Jun 41 min read


Да заявы аб крызісе працоўных правоў у Беларусі далучыліся FIDH і OMCT
Да сумеснай заявы аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі далучыліся яшчэ дзве міжнародныя арганізацыі — International Federation for Human Rights (FIDH) і World Organisation Against Torture (OMCT).
Jun 31 min read


Праваабаронцы і прафсаюзы заявілі пра крызіс працоўных правоў у Беларусі
Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і грамадскія ініцыятывы выступілі з сумеснай заявай пра сістэмны крызіс правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі.
Jun 26 min read


«Мір немагчымы там, дзе працоўныя пазбаўленыя права голасу»
На 54-м з’ездзе CGT, які праходзіць у горадзе Тур з 1 па 5 чэрвеня, беларускі незалежны прафсаюзны рух прадставіў намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч.
Jun 11 min read


На прэзентацыі Глабальнага індэкса правоў працоўных БКДП нагадаў пра сістэмныя рэпрэсіі ў Беларусі
У Жэневе на прэзентацыі Глабальнага індэкса правоў працоўных 2026, падрыхтаванага Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў (ITUC), ад імя Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) выступіў намеснік старшыні Максім Пазнякоў.
Jun 12 min read


Трагедыя на "Гродна Азоце" як сімптом. Старшыня "Салідарнасці" аб становішчы работнікаў у Беларусі
Трагедыя на «Гродна Азоце», дзе работнік прадпрыемства скончыў жыццё самагубствам, зноў паставіла пытанне пра тое, у якой маральна-псіхалагічнай атмасферы сёння жывуць беларускія заводы.
May 151 min read


Беларускія і іранскія незалежныя прафсаюзныя лідары дамовіліся ўмацоўваць салідарнасць
Падчас 23-га федэральнага кангрэса Канфедэрацыі нямецкіх прафсаюзаў (DGB) у Берліне старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і выканаўчая дырэктарка Salidarnast e.V. Лізавета Мерляк сустрэліся з прадстаўнікамі Іранскай канфедэрацыі працы ў выгнанні (ILC).
May 132 min read


Як улада ператварае размеркаванне ў механізм прымусу
Сябра рады «Задзіночання Беларускіх Студэнтаў» (ЗБС), актывіст Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Яўген Дзенісенка распавёў «Салідарнасці» пра рэпрэсіўную сістэму размеркавання маладых спецыялістаў, падпарадкаванне асабiстага жыцця дзяржаўным патрэбам і адбыццё працоўнай павіннасці.
May 134 min read


Лідар БКДП бярэ ўдзел у федэральным кангрэсе DGB у Берліне
У Берліне з 10 па 13 траўня праходзіць 23-ці чарговы федэральны кангрэс Нямецкай канфедэрацыі прафсаюзаў (DGB) пад лозунгам «Разам мы мацнейшыя: добрыя працоўныя месцы, моцная эканоміка, сацыяльная абарона». Сярод запрошаных гасцей - старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і выканаўчая дырэктарка Salidarnast e.V. Лізавета Мерляк.
May 111 min read


Лідар беларускіх прафсаюзаў сустрэўся з міністрам працы Аўстрыі
21 сакавіка, падчас візіту ў Вену, Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), сустрэўся з міністрам працы Аўстрыі Карынай Шуман.
Apr 241 min read


Асуджаны сябра Свабоднага прафсаюза Віктар Гаўрылавец
Стала вядома, што яшчэ адзін сябра незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі стаў ахвярай палітычнага пераследу. Віктар Гаўрылавец быў сябрам Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ), быў асуджаны паводле артыкула аб так званым «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Apr 211 min read


Аляксандр Ярашук наведаў Аўстрыю і падзякаваў ÖGB за міжнародную салідарнасць
20 красавіка, у чацвёртую гадавіну свайго арышту, лідар Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук прыняў удзел у пасяджэнні Выканаўчай рады Аўстрыйскай федэрацыі прафсаюзаў (ÖGB). Падчас візіту ў Аўстрыю ён падзякаваў аўстрыйскім прафсаюзнікам за падтрымку і падкрэсліў, што міжнародная салідарнасць стала адным з фактараў, якія спрыялі яго вызваленню.
Apr 212 min read


Максім Пазнякоў: «Сацыяльны дыялог немагчымы без прафсаюзных свабод»
Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў прыняў удзел у 39-м Пангрэцкім з’ездзе Генеральнай канфедэрацыі працы Грэцыі (GSEE), які праходзіць 16–18 красавіка 2026 года ў Іракліёне. Падчас міжнароднага мерапрыемства, прысвечанага калектыўным перамовам і сацыяльнаму дыялогу, ён узняў пытанне працяглых рэпрэсій супраць работнікаў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
Apr 172 min read
bottom of page