Feb 10, 20231 min

Яніну Малаш унеслі ў «спіс экстрымістаў»

Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) папоўніла спіс, каго лічыць «экстрымістам». У яго дадалі яшчэ 28 чалавек. Сярод іх намесніца старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Яніна Малаш.

Яніна Малаш

10 лютага МУС чарговы раз абнавіла «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у ім 2416 чалавек.

У яго папалі і прафсаюзныя актывісты - Аляксандр Мішук, віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) і намесніца старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Яніна Малаш.

МУС уключае ў яго і тых, хто цяпер у месцах няволі адбывае тэрмін, і тых, хто ўжо выйшаў на волю, і нават тых, у каго ўжо пагашана судзімасць. На тых хто папаў у спіс накладаецца шэраг забарон звязаных з дзейнасцю. Да таго, фінансавыя аперацыі ўключаных у "Спіс экстрэмістаў" грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.