May 30, 20231 min

Яніна Малаш выйшла на волю

Намесніца старшыні ліквідаванага ўладамі Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Яніна Малаш, адбыўшы ўвесь тэрмін пакарання, выйшла на волю.

Тэрмін палітзняволеная адбывала збольшага ў следчым ізалятары, а пазней была пераведзена ў гомельскую жаночую калонію № 4, адкуль выйшла 27 траўня. Яніну ўтрымлівалі ў зняволенні 1 год, 1 месяц і 8 дзён.

Вядома і тое, што актывістку СПМ на пачатку гэтага года ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», у ім сёння знаходзіцца калі 2500 чалавек.

Яніну асудзілі 15 лістапада 2022 года, калі суд Маскоўскага раёна Мінска вынес ёй прысуд. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі.

Read this text in eng or рус