Mar 21, 20231 min

У Гомеле прайшлі затрыманні працоўных

На гомельскім прадпрыемстве ЗЛІН (завод ліцця і нармаляў) адбыліся затрыманні супрацоўнікаў, паведамляе «Свабода». Вядома пра 14 затрыманых.

The photo is illustrative \ Photo: zerkalo

«Прыехаў АМАП на „бусіках“, наўпрост на тэрыторыю заводу. Хапалі людзей вельмі жорстка. Клалі на асфальт, заломвалі рукі, апраналі кайданкі», — распавяла крыніца Свабоды. Паводле суразмоўцы, такім чынам былі затрыманыя 14 чалавек.

У тэлеграм-каналах, звязаных з сілавікамі, з“явілася відэа пра «адпрацоўку» у Гомелі 30 чалавек. Іх праверылі «на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням» і «выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў». Дваццаць чалавек прыцягнулі да адказнасці.

Вядома, што абсалютную большасць затрыманых асудзілі на 15 сутак арышту. Сваякі затрыманых паведамляюць, што для «палітычных» цяпер у гомельскім ІЧУ не прымаюць аніякіх перадач.

«Не прынялі нават ваду, нават туалетную паперу для затрыманых», — кажуць суразмоўцы.

Чытаць па анг або рус