Mar 24, 20231 min
Сёння, у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі па вынесеным рашэнні Мінскага гарадскога суда ў дачыненні да кіраўніцтва Асацыяцыі прафсаюзаў "Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў" (БКДП).
Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч і Ірына Бут-Гусаім былі асуджаныя па абвінавачанню ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (удзел у акцыі пратэсту). Аляксандру Ярашуку таксама было прад'яўлена абвінавачанне ў нібыта закліку да абмежавальных мер, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Разгляд апеляцыі пачаўся а дзявятай гадзіне ранку і прайшоў без удзелу абвінавачаных. Суд пакінуў прысуд у дачыненні да лідараў БКДП без зменаў.
Нагадаем, што старшыні Аляксандру Ярашуку было прызначана 4 гады пазбаўлення волі, яго намесніку Сяргею Антусевічу - 2 гады, а бухгалтарцы Ірыне Бут-Гусаім - 1,5 гады пазбаўлення волі.