Apr 14, 20231 min

Прадстаўнікі LIS з 18 краін патрабуюць вызвалення палітвязняў у Беларусі

Прадстаўнікі Міжнароднай сацыялістычнай лігі (LIS) з васямнаццаці краін запісалі відэазварот з патрабаваннем вызвалення беларускіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій у Беларусі.

19 красавіка спаўняецца год ад пачатку масавых арыштаў лідараў і актывістаў незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Асацыяцыя "Салідарнасць", якая складаецца з беларускіх працоўных лідараў у выгнанні, правядзе мітынг у Берліне з патрабаваннем вызваліць сваіх зняволеных таварышаў і пакласці канец рэпрэсіям дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі.

12 красавіка каля амбасады Беларусі ў Аргенціне прайшла акцыя пратэсту супраць рэпрэсіяў беларускіх уладаў у дачыненні да прафсаюзных актывістаў, якую правёў Сацыялістычны рух працоўных (MST) у рамках міжнароднай кампаніі «Прафсаюзная дзейнасць – не экстрэмізм!».

.

Join our team, disseminate our information, and support our activities with a donation.

Read this text in eng or рус