Mar 27, 20231 min

Напярэдадні Дня Волі затрымалі актывістку прафсаюзу РЭП

24 сакавіка ў Бабруйску прайшлі масавыя ператрусы і затрыманні, паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна". Некаторых гараджан пасля допытаў адпускалі, аднак многія з іх да гэтага часу знаходзяцца пад вартай.

Галіна Смірнова

Сярод затрыманых знаходзіцца Галіна Смірнова, якая раней узначальвала Бабруйскую рэгіянальную арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Яна неаднаразова падвяргалася затрыманням і арыштам на суткі. Зараз яна знаходзіцца ў ІЧУ па артыкуле 108 КПК РБ («Затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»). Падрабязнасці абвінавачанняў супраць яе невядомыя.

Акрамя таго, напярэдадні Дня Волі былі праведзены вобшукі і затрыманні сярод актывістаў сацыял-дэмакратычнай партыі ў Брэсце і Магілёве. Міліцыя забрала тэхніку, партыйныя часопісы і сцяжкі з партыйнай сімволікай.

Чытаць гэты тэкст па eng цi рус