Sep 14, 20231 min

Еўрапарламент заклікае да выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі

У рэзалюцыі, ухваленай Еўрапарламентам 13 верасня, Аляксандр Лукашэнка названы саўдзельнікам дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных рэгіёнаў Украіны ў лагеры ў Беларусі, дзе яны падвяргаюцца русіфікацыі і ідэалагічнай апрацоўцы.

Еўрапарламент лічыць, што Лукашэнка нясе адказнасць за гэтыя ваенныя злачынствы, аналагічна Уладзіміру Пуціну і Марыі Львовай-Бяловай.

Рэжым Лукашэнкі таксама асуджаецца за ўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны, уключаючы забеспячэнне ўзбраеннямі, размяшчэнне расейскіх войскаў і пагрозы далучыцца да агрэсіі. Еўрапарламент заклікае да прадстаўлення беларускага кіраўніцтва перад спецтрыбуналам за ўдзел у злачынствах, учыненых Расіяй.

Парламентарыі таксама заклікаюць Еўрасаюз і дзяржавы-члены ЕС прымаць меры для крымінальнага пераследу беларускіх службовых асоб, якія ўчынілі злачынствы агрэсіі, ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці і генацыду ў адносінах да Украіны.

Крыніца: dw.com

Read this text in eng or рус