Apr 7, 20231 min

Cotton Campaign правяла акцыю салідарнасці з беларускімі прафсаюзнымі актывістамі

6 красавіка Cotton Campaign правяла свой штогадовы сход у Вашынгтоне, у тым ліку грамадскую сустрэчу для абмеркавання прагрэсу, дасягнутага кааліцыяй. У перапынку мерапрыемства некаторыя з удзельнікаў сходу зладзілі акцыю салідарнасці з прафсаюзнымі братамі і сёстрамі, якія зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах.

Акцыя салідарнасці з беларускімі прафсаюзнымі актывістамі

Дваццаць пяць дэлегатаў сфатаграфаваліся з фатаграфіямі зняволеных, якія былі арыштаваныя год таму.

Тады ўлады Беларусі правялі арышты двух дзясяткаў лідараў і актывістаў незалежных і свабодных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Ініцыятарам правядзення акцыі падтрымкі стала Эбі Макгіл.

З 2007 года Cotton Campaign знаходзіцца на перадавой барацьбы з прымусовай дзіцячай працай у баваўнянай прамысловасці Узбекістана і Туркменістана. Арганізацыя выкарыстоўвае шырокі спектр прававых, палітычных і агітацыйных інструментаў для прасоўвання годнай працы для работнікаў баваўнянай прамысловасці. Гэта дазваляе актывістам і незалежным назіральнікам сачыць за выкананнем працоўных правоў дамагацца змен у гэтых краінах.

Чытаць гэты тэкст па eng цi рус